Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка ў Менску закліча забраць баевікоў з Украіны


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка на сустрэчы ў Менску 26 жніўня мае намер дамаўляцца пра мір, бо «ўвесь сьвет стаміўся ад вайны».

Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба.

«Украіна хоча міру», — заявіў прэзыдэнт Парашэнка падчас рабочай паездкі ў Нікалаеў.

Ён паведаміў, што 26 жніўня ён разам з «магутнай камандай» у складзе трох высокіх прадстаўнікоў ЭЗ «едзе ў Менск гаварыць пра мір».

Парашэнка паведаміў, што на сустрэчы Ўкраіна «закліча забраць баевікоў з Украіны». «Упэўнены, што нам гэта ўдасца», — адзначыў Пятро Парашэнка.

«Для таго каб мець трывалыя пазыцыі на перамовах па міры, трэба быць моцнымі — мець адзінства народу, моцную краіну, моцную армію. Мы здольныя абараніць сувэрэнітэт, незалежнасьць, тэрытарыяльную цэласнасьць. Сёньня мы змагаемся за незалежнасьць Украіны. Мы з вамі абавязкова пераможам», — адзначыў прэзыдэнт Украіны.

Прэзыдэнты Ўкраіны і Расеі пацьвердзілі свой удзел у перамовах у Менску 26 жніўня пры ўдзеле высокапастаўленых прадстаўнікоў Эўразьвязу і кіраўнікоў Беларусі і Казахстану.

Эўракамісія на саміце Мытнага саюза і Ўкраіны 26 жніўня ў Менску абмяркуе асацыяцыю Ўкраіны з ЭЗ, аднаўленьне трохбаковых перамоваў па газу і сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG