Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрнэт-крама Oz.by выбачылася за продаж біяграфіі сэпаратыста Гіркіна-Стралкова


Твітэр-акаўнт інтэрнэт-крамы, ня згадваючы назвы кнігі, называе яе «кепскай» і кажа, што яна трапіла да іх «па глупстве». Oz.by паабяцаў болей так не рабіць.

Зьяўленьне ў інтэрнэт-краме Oz.by кнігі «Оборона Донбасса. Игорь Стрелков — ужас бандеровской хунты» абурыла кліентаў. Пасьля шматлікіх гнеўных камэнтароў на форуме Oz.by кніга зьнікла з продажу.

Літаратуру, якая асьвятляе ідэалёгію «русского мира», заўважаюць у розных месцах Беларусі. Такія кнігі прадаюцца пры праваслаўных храмах і ў дзяржаўных кнігарнях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG