Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За размалёўку зоркі на гмаху ў Маскве вінаватым пагражае 7 гадоў зьняволеньня


Крымінальная справа аб размаляванай зорцы на гмаху ў цэнтры Масквы першапачаткова была заведзеная па артыкуле «Вандалізм», пазьней паліцыянты перакваліфікавалі яе па артыкуле аб хуліганстве.

Пра гэта карэспандэнту «РИА-Новости» паведамілі ў прэс-службе маскощскай управы МУС.

У сераду невядомыя вывесілі ўкраінскі сьцяг на сьпічаку сталінскай «высоткі», разьмешчанай на Кацельніцкай набярэжнай, і размалявалі ва ўкраінскія нацыянальныя колеры зорку на сьпічаку.

Крымінальная справа першапачаткова была заведзеная па артыкуле «Вандалізм» (максымальнае пакараньне — тры гады зьняволеньня).

«Сёньня гэтая крымінальная справа перакваліфікавана па частцы 2 артыкулу 213 КК РФ (хуліганства) і перададзена з дазнаньня ў сьледчае падразьдзяленьне УУС па Цэнтральнай акрузе Масквы», — сказаў суразмоўца агенцтва. Максымальнае пакараньне па гэтым артыкуле — сем гадоў зьняволеньня.

Па справе затрыманыя дзьве дзяўчыны і два хлопцы, усе жыхары Масквы. Раней яны неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасьці за розныя правапарушэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG