Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія актывісты ўшануюць памяць ахвяраў Катыні


Праваабарончая арганізацыя «Мэмарыял», рух «Разам», ініцыятыва «За ўратаваньне Курапатаў» пры ўдзеле грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў ушануюць ахвяраў Катыні на месцы трагедыі.

Паездка ў Катынь адбудзецца 23 жніўня з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў сталінізму і нацызму. Днём памяці гэты дзень абвясьціў Эўрапарлямэнт у 2009 годзе. Беларускія палітыкі і грамадзкія актывісты ўскладуць кветкі да мэмарыялу ахвярам трагедыі 1941 году, а таксама на месцы гібелі ўрадавай дэлегацыі Польшчы ў 2010 годзе.

Таксама з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў сталінізму напярэдадні ў Менску пройдзе брыфінг, прысьвечаны памяці ахвяраў аўтарытарызму. Удзельнікі брыфінгу ўскладуць кветкі ў Трасьцянцы — месцы масавай гібелі ахвяраў сталінізму і нацызму, а таксама ў Курапатах — месцы масавых сталінскіх расстрэлаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG