Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве бацькі зьнялі рэклямны ролік пра адзіную беларускамоўную клясу


Ялінка Салаўёва са сваёй маці Надзеяй
Ялінка Салаўёва са сваёй маці Надзеяй

Сцэнар для роліка напісала Надзея Салаўёва — маці адзінай вучаніцы гэтай клясы Ялінкі. Зрабіў рэклямны фільм рэжысэр Вячаслаў Сікора.

За час навучаньня Ялінкі Салаўёвай відэаролік пра клясу зь беларускай мовай навучаньня ў Магілёве зроблены ўпершыню. У папярэднія гады для рэклямаваньня клясы выкарыстоўваліся папяровыя ўлёткі, якія раздаваліся падчас гарадзкіх дзіцячых мерапрыемстваў.

Надезя Салаўёва
Надезя Салаўёва

«Мы зрабілі гэты ролік, каб больш людзей даведалася пра клясу.Да нас даходзіць інфармацыя, што ня ўсе ведаюць пра яе. Мы і самі сутыкаліся зь людзьмі, якія казалі, што ня чулі пра клясу, у якой школе яна, — кажа Надзя Салаўёва. — Мэта ж у нас адна — знайсьці для Ялінкі аднаклясьнікаў. Мы зацікаўленыя, каб гэты ролік як мага шырэй распаўсюдзілі нашы прыхільнікі па інтэрнэце. Будзем шукаць магчымасьць, каб паказаць яго на мясцовым тэлебачаньні».

Ялінка Салаўёва зьбіраецца ў пятую клясу. Рэклямаваньнем беларускамоўнага школьніцтва займаюцца пераважна яе бацькі. Час ад часу ім дапамагаюць актывісты грамадзкіх арганізацыяў ці простыя людзі. Паводле бацькі дзяўчынкі Зьмітра Салаўёва, чыноўнікі заяўляюць, што на сходах з бацькамі яны даводзяць ім інфармацыю пра існаваньне ў Магілёве беларускамоўнай клясы.

Кляса зь беларускай мовай навучаньня зьявілася ў Магілёве пасьля амаль дзесяцігадовага перапынку дзякуючы намаганьням грамадзкасьці. Калі надышоў час запісваць у яе дзяцей, гэта зрабіла толькі сям’я Салаўёвых. Непрацяглы час разам зь Ялінкай вучыліся яшчэ двое дзяцей, але з-за праблемаў у сям’і іх перавялі ў іншую школу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG