Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 жніўня: гадавіна паразы ГКЧП


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск – у клюбе Re:Public у рамках праекту Re:Live выступяць гурты :B:N:, IQ48 і Pomidor/Off. Канцэрт платны.

Барысаў – На Барысаў-арэне матч плэй-оф Лігі Эўропы Дынама-Менск і «Насьёнал» (Партугалія). Пачатак а 20-ай.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1928 — у Менску адкрыўся Беларускі навукова-дасьледчы інстытут сухотаў.

1932 — у Вэнэцыі адбыўся першы міжнародны кінафэстываль.

1937 — у СССР расстраляныя лідэры кампартыі Польшчы.

1941 — у Менску створаная Беларуская Незалежніцкая Партыя.

1959 — Гаваі атрымалі статус 50-га штату ЗША. Менш чым праз два гады тут народзіцца будучы прэзыдэнт Барак Абама.

1991 — наблізілася разьвязка жнівеньскага путчу: дэлегацыя ГКЧП прыляцела на дачу Міхаіла Гарбачова ў Фарос, Гарбачоў аднавіў сувязь са зьнешнім сьветам, адмяніў усе пастановы ГКЧП і прызначыў новых кіраўнікоў сілавых ведамстваў.

У гэты самы дзень Латвія дэкляравала аднаўленьне сваёй незалежнасьці ад СССР.

1999 — у Сафіі зь пятай спробы падарваны маўзалей, дзе да 1990 ляжала цела Георгія Дзімітрава.

У гэты дзень нарадзіліся:

1874 — Уладзімер Беняшэвіч, гісторык, публіцыст.

1906 — Макар Пасьлядовіч, беларускі пісьменьнік.

1908 — Міхаіл Ельяшэвіч, фізык, беларускі акадэмік.

1973 — Сяргей Брын, амэрыканскі бізнэсовец, распрацоўнік і сузаснавальнік пошукавай сыстэмы Google.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Паплечнік мядзьведзя. З календара Бахарэвіча: 21 жніўня 1920 нарадзіўся сябра Віні Пуха Крыстафэр Робін

XS
SM
MD
LG