Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна з прарасейскімі сэпаратыстамі ў Данбасе сталася вялікай бядой для цывільнага насельніцтва. Але тое хоць можа зьехаць у іншы рэгіён. Вязьні ж і такой магчымасьці ня маюць. Свабода дасьледуе, што робіцца ў турмах Данбасу падчас збройнага канфлікту.

Як вучыць гісторыя, войны і збройныя канфлікты абарочваюцца для вязьняў гуманітарнымі катастрофамі і, што ня менш небясьпечна, прыводзяць да росту крыміналу ня толькі ў рэгіёне канфлікту, але і на астатняй тэрыторыі краіны, і нават за яе межамі.

Ва ўкраінскіх электронных СМІ цяпер можна сустрэць паведамленьні пра тое, што крымінальнікі ў зоне антытэрарыстычнай апэрацыі ўцякаюць з-пад турэмнай аховы, што асуджаныя ў крымскіх турмах ладзяць пратэстныя акцыі. Ёсьць заявы пра загады Кіева адносна вызваленьня вязьняў у Луганскай ды Данецкай абласьцях.

Што ж насамрэч адбываецца ва ўкраінскіх турмах і наколькі небясьпечная тамтэйшая сытуацыя для суседняй Беларусі — з такімі пытаньнямі мы зьвярнуліся ў Дзяржаўную пэнітэнцыярную службу Ўкраіны, а таксама да незалежных экспэртаў з Харкаўскай Хэльсынскай групы, у зоне ўвагі якіх — сытуацыя з турэмнымі ўстановамі Данеччыны ды Луганшчыны.

Як паведамілі ў аддзеле ўзаемадзеяньня са сродкамі масавай інфармацыі Дзяржаўнай пэнітэнцыярнай службы Ўкраіны, ніякай інфармацыі пра масавае вызваленьне вязьняў на загад з Кіева яны ня маюць.

Паводле кіраўніцы аддзелу Кацярыны Дзенісюк, пэнітэнцыярная служба Ўкраіны ўсімі сіламі імкнецца запэўніць бясьпеку зьняволеных, якія адбываюць пакараньне ў калёніях у зоне АТА. Здаралася, што ўзброеныя людзі, пагражаючы кіраўнікам папраўчых устаноў, што пазабіваюць іхніх родных і блізкіх або сваякоў зьняволеных, патрабавалі вызваленьня некаторых асуджаных за асабліва цяжкія злачынствы.

Гэта небясьпечна для памежных краінаў, паміж якімі празрыстыя межы. Крымінальнікі дакладна не пабягуць з Украіны ў ЭЗ, а вось у Беларусь ды Расею — цалкам рэальна

На сёньня ў зоне баявых дзеяньняў каля 20 папраўчых устаноў, шмат якія калёніі апынаюцца пад абстрэлам ды бамбёжкамі. 10 жніўня абстралялі калёнію строгага рэжыму ў Данецку. 106 зьняволеных, скарыстаўшы паніку, пакінулі турэмную тэрыторыю. Аднак цяпер практычна ўсе ўцекачы або вярнуліся назад, або паведамілі, дзе яны цяпер. На пачатку жніўня абстралялі і жаночую калёнію. Усіх яе зьняволеных перавялі ў іншыя папраўчыя ПК краіны. Тое. пра што гаворыцца на канкрэтным відэа, мякка кажучы, не адпавядае сапраўднасьці, — кажуць прадстаўнікі пэнітэнцыярнай службы.

Незалежныя экспэрты з Хэльсынскай групы ў Харкаве выключаюць факт адпаведнага загаду з Кіева, пра які сьцьвярджаецца на відэа. Аднак пры гэтым падкрэсьліваюць, што цяперашняя сытуацыя з турмамі — складаная і небясьпечная ня толькі для ўкраінскага, але і для беларускага ды расейскага грамадзтва.

«На жаль, гэта небясьпечна для памежных краінаў, паміж якімі празрыстыя межы. Крымінальнікі дакладна не пабягуць з Украіны ў ЭЗ, а вось у Беларусь ды Расею — цалкам рэальна», — адзначае юрыст ды праваабаронца Людміла Квачко.

Паводле Людмілы Квачко, на сёньняшні дзень сытуацыя зь вязьнямі ў турмах — цалкам па-за кантролем як дзяржавы, так і грамадзкасьці.

Квачко: «На пачатку канфлікту наша сувязь са зьняволенымі луганскіх ды данецкіх турмаў была няблага наладжаная. Тады нам паведамлялі, што вельмі кепска з харчаваньнем, што суды не працуюць, што паседжаньні адкладаюцца, што паўцякалі пракуроры... Аднак у вязьняў

Пакуль жа мы ніяк ня можам перавезьці зьняволеных крымскіх турмаў у мацерыковую Ўкраіну. І наадварот, тых асуджаных, якія сядзяць у вязьніцах мацерыковай Украіны — на паўвостраў

былі нейкія спадзяваньні на справядлівыя ў выніку пераменаў рашэньні, людзі былі гатовыя чакаць ды цярпець. Цяпер, паводле агульных зьвестак, на тэрыторыі АТА няма ні вады, ні ежы. Там сапраўдная гуманітарная катастрофа. Людзі, безумоўна, раззлаваныя. Калёніі пад абстрэлам, вязьні разьбягаюцца. У Данецкую вярнуліся некаторыя (палова) — палова на волі. Гэта могуць быць ня вельмі небясьпечныя злачынцы, якія рабілі дробныя крадзяжы ці прымалі наркотыкі, і асабліва яны не сапсуюць крымінагенную сытуацыю, бо на волі такіх шмат... Аднак гэта могуць быць і сур’ёзныя злачынцы: забойцы, гвалтаўнікі».

«Сёньня ўсё тое, што адбываецца, выклікае страх ва ўсіх, — працягвае праваабаронца. — Неяк кантраляваць сытуацыю з крымінальнікамі ў тым рэгіёне можна было, пакуль яшчэ хадзілі цягнікі, пакуль прадстаўнікі ЛНР і ДНР лічылі, што яны кантралююць сытуацыю, хоць гэтага, як відаць, не было. Тады трэба было этапаваць асабліва небясьпечных вязьняў у цэнтар краіны, каб іх ахоўваць... Разумееце, гэта было трэба зрабіць раней».

Кар: Ёсьць шмат паведамленьняў пра міждзяржаўныя перамовы на ўзроўні пэнітэнцыярных сыстэмаў наконт этапаваньня вязьняў з Крыму ў мацерыковую Ўкраіну. Як гэта будзе ажыцьцяўляцца?

Квачко: Справа вось у чым. На ўзроўні сыстэмы выкананьня пакараньняў усе кантактуюць паміж сабой. На міждзяржаўным узроўні Кіеў не прызнае Сымфэропаль, а Масква — Кіеў. Мы спадзяёмся на сустрэчу ў Менску і на тое, што наш прэзыдэнт Парашэнка і прэзыдэнт Расеі неяк пачнуць кантактаваць, пачнуць дзейнічаць міждзяржаўныя пагадненьні, якія дазволяць вырашаць актуальныя праблемы, у тым ліку і праблему зь вязьнямі. Пакуль жа мы ніяк ня можам перавезьці зьняволеных крымскіх турмаў у мацерыковую Ўкраіну. І наадварот, тых асуджаных, якія сядзяць у вязьніцах мацерыковай Украіны — на паўвостраў. Такіх таксама нямала, якія паходзяць з Крыму, а цяпер не атрымліваюць ад сваіх родных ані лістоў, ані пасылак, увогуле ніякіх вестак. Вязьні пагражаюць масавымі галадоўкамі, іншымі пратэстнымі акцыямі. Чым больш адкладаецца вырашэньне пытаньня, тым больш небясьпечнай можа стаць сытуацыя.

XS
SM
MD
LG