Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці вярнулі рэчы расстралянага сына


Тамара Сялюн з рэчамі сына

Тамара Сялюн з рэчамі сына

Сёньня ў Гарадзенскім абласным судзе вярнулі асабістыя рэчы Паўла Селюна ягонай маці Тамары Сялюн. Вышэйшая мера пакараньня адносна яго была выканана ў красавіку.

У паперы з абласнога суду зазначана, што гэта былі рэчавыя доказы па крымінальнай справе. У сьпісе — два мабільныя тэлефоны, скрынкі з дыскамі, аўдыёкасэтамі, рэмень, сандалі, кашалёк, расчоскі, асадкі, ключы, запальнічка. Тамара Сялюн сказала, што ў гэтай справе ёй дапамог праваабарончы цэнтар «Вясна».

Злачынства Павел Сялюн зьдзейсьненіў два гады таму ў Горадні: забіў сваю жонку і яе сябра. Быў затрыманы ў прыгарадным цягніку. У чэрвені 2013-га Гарадзенскі абласны суд вынес сьмяротны прысуд. Скаргу на прысуд Павал Сялюн летась накіраваў у камітэт па правах чалавека ААН.

XS
SM
MD
LG