Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска-ўкраінскія магніты замаўляюць у Расею


Сувэнірныя магніты ручной работы з «Пагоняй» і ўкраінскім «Трызубам» прапануюць грамадзкі актывіст Андрэй Кім і яго сябар-скульптар.

«Гэта была наша супольная ідэя — зрабіць магніты салідарнасьці. І насамрэч мы не чакалі такога посьпеху. Цяпер колькасьць замоваў, якія прыходзяць на электронную скрыню, такая вялікая, што складана ў час адказаць. Магніты ручной работы, і цяпер ужо маем столькі замоваў, што скульптар будзе днём і ноччу вырабляць іх, каб адаслаць усім ахвотным. На жаль, тым, хто цяпер замаўляе, давядзецца пачакаць каля тыдня, пакуль магніты будуць вырабленыя», — кажа адзін з стваральнікаў праекту магнітаў салідарнасьці Андрэй Кім.

Продаж магнітаў — гэта ня бізнэс, а акцыя. Палову прыбытку аддадуць украінскім арганізацыям, якія займаюцца дабрачыннасьцю і спрыяюць тым, хто пацярпеў ад ваенных дзеяньняў на тэрыторыі Ўкраіны.

«Замаўляюць беларусы і ўкраінцы. Але таксама шмат пішуць расейцы і пытаюцца, ці вышлем мы магніты ў Расею. Вядома, мы адказваем, што вышлем з задавальненьнем», — кажа Андрэй Кім.

Хлопцы мяркуюць у хуткім часе пашырыць асартымэнт і наладзіць выпуск дызайнэрскіх маек, а таксама сувэніраў для аўтамабіля.

Адзін магніт каштуе 45 тысяч. Замовы на магніты прымаюцца праз электронны адрас ukrainabelarus@gmail.com.

XS
SM
MD
LG