Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка загадаў працаваць, як у Фінляндыі. Што з гэтага атрымаецца?


Лукашэнка на нарадзе з кіраўнікамі лясной гаспадаркі сказаў, што «з наступнага году працуем як у Фінляндыі». Як вы лічыце, ці атрымаецца так працаваць? Чаму?»

Лукашэнка на нарадзе з кіраўнікамі лясной гаспадаркі сказаў, што «з наступнага году працуем як у Фінляндыі». Як вы лічыце, ці атрымаецца так працаваць? Чаму?»

Спадарыня сярэдняга веку: «Я ня ведаю, як у Фінляндыі, я там не была. Але, пэўна, зможам. Усё залежыць ад самога чалавека: ёсьць жаданьне — значыць, будзем так працаваць».

Спадар сярэдняга веку: «Лес здабываць, як у Фінляндыі? Ды ў нас лес толькі на мапе. Усе лясы згрэблі пад ворныя землі. Калі іх перамераць, то большыя ўдвая, каб ураджай большы быў. Нічога не адпавядае — усё як у Савецкім Саюзе».

Ці зможам мы, як у Фінляндыі? Пэўна не, бо ня ўсе ў нас падрыхтаваныя адказваць за сваю працу. Зрабіць могуць, але адказваць за тое, што зрабілі, — ня ўсе жадаюць

Юнак: «Мне падаецца, што калі чалавек лянівы, то ён нічога не даможацца, і няважна, у якой краіне ты жывеш».

Спадарыня сярэдняга веку: «Ці зможам мы, як у Фінляндыі? Пэўна не, бо ня ўсе ў нас падрыхтаваныя адказваць за сваю працу. Зрабіць могуць, але адказваць за тое, што зрабілі, — ня ўсе жадаюць. Таму — сумняваюся».

Спадар сярэдняга веку: «У нас вельмі нізкая культура абыходжаньня зь лесам. У Менскім раёне праедзьце па лясах, паглядзіце, колькі ламачча. Раней праблемаў не было з дровамі, а цяпер лес гніе, людзей туды не пускаюць і дроваў практычна нельга здабыць. А працаваць зможам толькі ў пэрспэктыве — гадоў празь пяць-дзесяць».

Юначка: «Так, чаму не? У нас таксама шмат кваліфікаваных работнікаў, якія імкнуцца чагосьці дасягнуць у жыцьці і дапамагаць людзям».

Спадар: «Трэба пастарацца. Гэта, вядома, унікальная нацыя, якая аднаўлялася з нуля і цяпер мае вельмі высокі ўзровень жыцьця. Але там мэнталітэт такі ў людзей. Вядома, і мы зможам — мы ж патрыёты сваёй краіны».

Спадарыня: «Я думаю, што мы ўсё зможам. Мы, беларусы, гэткія моцныя, што ўсё зможам. Чаму? Таму што мы беларусы».

Юначка: «Я думаю, што зможам, трэба толькі добра пастарацца. Таксама трэба, каб у кожнага чалавека была пэўная мэта і матывацыя, безь якой нельга. Вось калі ўсё гэта будзе — і мэта, і матывацыя — мы ўсё зможам».

XS
SM
MD
LG