Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах ТБМ зладзіць фэст у гонар графа-заснавальніка гораду


Будынак былой сядзібы Развадоўскіх. Цяпер вуліца Камасамольская ў Баранавічах
Будынак былой сядзібы Развадоўскіх. Цяпер вуліца Камасамольская ў Баранавічах

Таварыства беларускай мовы Баранавічаў абвясьціла аб правядзеньні 23 жніўня фэсту ў гонар заснавальніка гораду графа Яна Развадоўскага.

Як распавёў Свабодзе старшыня Баранавіцкай рады ТБМ Віктар Сырыца, фэст прымеркаваны да 160-й гадавіны народзінаў Яна Развадоўскага.

Спадар Сырыца кажа, што Развадоўскі пэўным чынам ушаноўваецца і на афіцыйным узроўні, аднак ТБМ мае на мэце папулярызаваць імя графа шырэй:

«У нас і хлеб „Развадоўскі“ ёсьць у Баранавічах, і вуліца яго імя, і памятны знак ёсьць. Але менавіта ў гэтым годзе спаўняецца 160 гадоў з дня яго народзінаў. І гэта добрая нагода, каб яшчэ раз ушанаваць гэтае імя.

Ёсьць і цэнтральная бібліятэка, і краязнаўчы музэй, шмат іншых структураў, якія павінны нешта зрабіць да 160-гадовага юбілею Яна Развадоўскага. Але пакуль нічога няма ў іх».

Памятная шыльда ля былой сядзібы Развадоўскіх
Памятная шыльда ля былой сядзібы Развадоўскіх

Віктар Сырыца накіраваў старшыні Баранавіцкага гарвыканкаму Юрыю Грамакоўскаму ліст з просьбай паўплываць на адпаведныя дзяржаўныя структуры, «каб да канца 2014 году годна ўшанаваць імя Яна Развадоўскага».

Фэст Таварыства беларускай мовы адбудзецца 23 жніўня а 12-й гадзіне ў вёсцы Русіна пад Баранавічамі на сядзібе ТБМ (вул. Сасновая, 5).

У праграме фэсту — гістарычная даведка пра заснавальніка Баранавічаў Яна Развадоўскага, канцэрт баранавіцкіх майстроў мастацтва, аладкі і каша Развадоўскага ад прадпрымальніка Міколы Чарнавуса ды іншыя імпрэзы.

Граф Ян Развадоўскі
Граф Ян Развадоўскі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG