Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РНБА Ўкраіны: ваяўнікі пад Данецкам кажуць «Алаху Акбар»


Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны апублікавала відэа, якое, паводле ўкраінскіх уладаў, даказвае ўдзел наймітаў з Расейскай Фэдэрацыі ў ваенных дзеяньнях у Данецкай вобласьці.

Прэсавы сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка паведаміў на брыфінгу 19 жніўня, што кадры зьнятыя ў раёне гораду Сьнежнае Данецкай вобласьці. Адна з машынаў на відэа — гэта мадыфікаваны БТР 80А расейскай вытворчасьці. На ім стаіць гармата 2А72 Тульськага заводу, яка ёсьць толькі на ўзбраеньні расейскага войска, сказаў Лысенка.

Ваяўнікі на відэа паўтараюць фразы «Гэта вайна» і «Алаху Акбар».

XS
SM
MD
LG