Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Луганск ўвайшла расейская вайсковая калёна, — Тымчук


У яе складзе, паводле зьвестак кіраўніка групы «Інфармацыйнае супраціў» Дзьмітрыя Тымчука, да 40 адзінак цяжкай бронетэхнікі — танкаў і установак «Град».

Карэспандэнт «Грамадзкага тэлебачаньня» распавёў, што ў калёне 150 адзінак баявой тэхнікі і каля 1200 вайскоўцаў у расейскай вайсковай форме без шэўронаў. Са слоў відавочцаў, салдаты размаўлялі з мясцовымі жыхарамі неахвотна, але ўсё-ткі прызналіся, што яны з Расеі. Якім чынам калёна тэхнікі змагла прарвацца праз лінію атачэньня, улічваючы, што Луганск заблякаваны колам блёкпастоў і апорных пунктаў ўкраінскіх урадавых сіл, пакуль няясна, напісаў Дзьмітрый Тымчук ў Facebook.

Камандуючы спэцыяльнай апэрацыяй ў Луганскай вобласьці Ігар Варончанка пацьвердзіў тэлеканалу зьвесткі аб тым, што тры дні таму расейскія вайскоўцы перасеклі ўкраінскую мяжу.

Міністэрства абароны Расеі пакуль не пракамэнтавала заявы аб зьяўленьні расейскай вайсковай калёны ў Луганску. Раней Масква неаднаразова адмаўляла, што сэпаратысты на ўсходзе Ўкраіны атрымліваюць ваенную дапамогу з Расеі. У той жа час жыхары Луганска паведамілі ўкраінскай службе Бі-Бі-Сі, што ў горад увайшлі вайскоўцы ўкраінскай арміі.

XS
SM
MD
LG