Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 жніўня: Дзень памяці Івана Луцкевіча


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Прадзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск – у клюбе «Графіці» гурт «Крама». Пачатак а 19-ай.

Братыслава (Славаччына) – Ліга чэмпіёнаў. Матч паміж мясцовым «Слованам» і барысаўскім БАТЭ.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1919 — памёр ад сухотаў Іван Луцкевіч, беларускі археоляг, публіцыст, пачынальнік беларускага нацыянальнага руху.

1937 — Польскімі ўладамі забаронена дзейнасьць Таварыства беларускай асьветы.

1968 — войскі Варшаўскай дамовы ўвайшлі ў Чэхаславаччыну.

1991 — Болей за 100.000 чалавек выйшлі да будынку Вярхоўнага Савету РСФСР у Маскве, пратэстуючы супраць змоўшчыкаў, што жадалі скінуць Міхаіла Гарбачова.

У Менску ў гэты дзень на заклік дэпутатаў Апазыцыі БНФ адбыўся мітынг перад Домам ураду.

«У КГБ баяліся, што зьявіліся ўлёткі і людзі прыйдуць на плошчу на сустрэчу са сваімі дэпутатамі і выкажуцца, што яны думаюць супраць гэтых путчыстаў. А мы разам гаворым путчыстам: «Не!». Я хачу сказаць, што дэпутацкая Апазыцыя ў Вярхоўным Савеце выступіла з ініцыятывай аб скліканьні нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі, дзе мы маглі б даць ацэнку і тым падзеям, якія адбыліся ў імпэрскім цэнтры ў спробе захопу ўлады, каб мы маглі даць ацэнку тым нашым кіраўнікам Беларусі, якія яшчэ ў нядзелю лісьліва даказвалі нам, што трэба ехаць у Маскву падпісваць з Гарбачовым саюзны дагавор, і празь некалькі гадзін яны ўжо адмовіліся і пачалі служыць новым панам. Людзі! Зараз галоўнае — арганізаваць еднасьць, згуртаваньне, змаганьне за канстытуцыйныя правы, за захаваньне ўсіх законаў, паводле якіх мы жывём, і галоўнае — за пабудову нашай незалежнай Беларускай дзяржавы».

З выступу дэпутата Апазыцыі БНФ Пётры Садоўскага на мітынгу 20 жніўня 1991 году.

1991 — Эстонія абвяшчае сваю незалежнасьць ад СССР.

У гэты дзень нарадзіліся:

1742 — Тадэвуш Рэйтан, удзельнік Барскай канфэдэрацыі, дэпутат Сойму Рэчы Паспалітай.

1847 — Баляслаў Прус, польскі пісьменьнік.

1860 — Раймон Пуанкарэ, францускі дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Францыі ў 1913-1920 гадах.

1932 — Васілі Аксёнаў, расейскі пісьменьнік.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Таксі да Падгорнай. 20 жніўня 1906 у Менску здарылася першая аўтамабільная аварыя

XS
SM
MD
LG