Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі грамадзкасьці Літвы прапанавалі ў дзень незалежнасьці Ўкраіны 24 жніўня правесьці «жывы ланцуг» Талін-Рыга-Вільня-Кіеў.

Мы пагутарылі з адным з ініцыятараў, выкладчыкам Віленскага ўнівэрсытэту Віцісам Юрконісам.

Свабода: Ваша ініцыятыва пераклікаецца з акцыяй, якая была праведзеная ў тады яшчэ савецкіх рэспубліках Балтыі 25 гадоў таму.

Юрконіс: У 1989 годзе ў краінах Балтыі была праведзеная адна з самых шматлюдных у сьвеце грамадзянскіх акцый – «Балтыйскі шлях». Гэта быў жывы ланцуг людзей, які аб'ядноўваў усе сталіцы краінаў Балтыі – Вільню, Рыгу і Талін. І гэта было больш як 2 мільёны чалавек, якія стаялі плячом да пляча і гэткім чынам выказвалі сваё жаданьне вызваліцца ад СССР і жыць у вольнай краіне. Цяпер мы сьвяткуем 25 гадоў з таго дня, і зьявілася ідэя ў некаторых літоўскіх актывістаў, якія думаюць, што варта, прыгадваючы гэты момант, таксама спалучыць гэта з падзеямі ў рэгіёне. Выявіць салідарнасьць з Украінай, паказаўшы, што пытаньне свабоды да гэтага часу вельмі рэзка стаіць на павестцы дня.

Свабода: Выглядае, што з чыста геаграфічных прычынаў такі «жывы ланцуг» ня можа абмінуць і Беларусь...

Юрконіс: Я думаю, што гэта актуальна і для Беларусі. На жаль, калі Літва больш за 20 гадоў жыве ў дэмакратычнай краіне, у Беларусі іншая сытуацыя. Можна паглядзець і шырэй: з распадам СССР працэс не завяршыўся, многія людзі ў постсавецкай прасторы жывуць у несвабодных краінах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG