Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Распавядзіце, як вы пачалі размаўляць па-беларуску ці прыахвоцілі да беларушчыны сябра — і атрымайце карысныя падарункі» — гаворыцца ў прэсавым рэлізе кампаніі, якую распачынае «Мова ці кава».

Ініцыятыва «Мова ці кава» абвяшчае пра пачатак кампаніі «Навучы сябра размаўляць па-беларуску», якая адбываецца пад эгідай кампаніі «Зробім лепш» Асамблеі НДА.

Паводле ініцыятараў, кампанія cкіраваная на пераадоленьне страху, псыхалягічных бар’ераў, папулярызацыю ідэі размаўляць па-беларуску і дэпалітызацыю моўнага пытаньня.

Усім ахвотным і неабыякавым прапануецца ўзяць шэфства хоць бы над адным сваім рускамоўным сябрам і навучыць яго размаўляць па-беларуску:

«Гэта можа быць, напрыклад, ваш добры знаёмы ці сябра дзяцінства, брат, сястра, тата, бабуля ці чалавек, якога вы сустрэлі ўчора ў тралейбусе і які ня мае нічога супольнага зь Беларушчынай. Чалавек, які вывучыў беларускую мову, адкрывае для сябе новы сьвет: новую музыку, новыя кнігі, новае кола зносінаў».

У межах кампаніі стартуе конкурс. Ахвотным прапануецца распавесьці пра свой уласны досьвед пераходу на беларускую мову або пра тое, як да гэтага прыйшлі знаёмыя ці сваякі. Публікаваць свае гісторыі можна ў суполках Мовы ці кавы вКонтакте ці ў фэйсбуку.

XS
SM
MD
LG