Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку абстрэлу ўцекачоў пад Луганскам загінулі сама меней 15 цывільных


Сярод загінулых — жанчыны і дзеці.

«Учора да сёмай гадзіны вечара мы выявілі 15 целаў. Пошукі вяліся ўсю ноч і працягваюцца сёньня», — паведаміў сьпікер Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка.

Калёну ўцекачоў абстралялі 18 жніўня пад Луганскам зь мінамётаў і ўстановак «Град». Уцекачы спрабавалі выехаць з паселішчаў Храшчаватае і Новасьвятлоўка.

XS
SM
MD
LG