Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт асудзіў абстрэл калёны ўкраінскіх уцекачоў


Намесьніца прэс-сакратара Дзярждэпартамэнта ЗША Мары Харф асудзіла ракетны абстрэл калёны ўцекачоў, якія спрабавалі пакінуць зону баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны.

«Мы катэгарычна асуджаем ракетны абстрэл калёны ў Луганску і выказваем спачуваньні сем’ям людзей, якія спрабавалі вырвацца з зоны баявых дзеяньняў, а замест гэтага сталі ахвярамі. Усе бакі павінны зрабіць усё магчымае, каб зьберагчы нявінныя жыцьці. На дадзены момант мы ня можам пацьвердзіць, хто нясе адказнасьць за абстрэл»,— сказала Мары Харф.

Чыноўніца таксама пракамэнтавала сытуацыю з гуманітарным канвоем з Расеі, які накіроўваўся ва Ўкраіну:

«Мы згодныя з тым, што жыхары гэтага рэгіёну маюць патрэбу ў дапамозе з-за ўмоў, у якія іх паставіў расейскі ўрад. Я ня думаю, што яны маюць патрэбу ў „дапамозе“ ў выглядзе расейскай зброі або сэпаратыстаў».

Тым часам Украіна абвінаваціла прарасейскіх баевікоў у абстрэле калёны грамадзянскіх асоб, якія спрабавалі пакінуць зону баявых дзеяньняў на ўсходзе краіны. Паводле дадзеных украінскіх уладаў, баевікі абстралялі ўцекачоў з ракетных установак «Град» і мінамётаў. У выніку шмат забітых, сярод якіх ёсьць жанчыны і дзеці.

Атака адбылася паблізу горада Храшчаватае, разьмешчанага на галоўнай дарозе, якая вядзе з узятага ў аблогу Луганска.

Сэпаратысты адмаўляюць дачыненьне да нападу на ўцекачоў, ускладаючы адказнасьць за яе на ўкраінскія ўзброеныя сілы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG