Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Канцэрн «Белнафтахім» 19 жніўня абвясьціў аб другім у цяперашнім годзе падаражаньні аўтамабільнага паліва. Рост цэнаў склаў 4-4,8%.

«Перагляд цэн зроблены ў мэтах кампэнсацыі зьмены курсу беларускага рубля ў адносінах да замежных валют», — гаворыцца ў паведамленьні канцэрна.

Бэнзін АІ-92 цяпер каштуе 9.500-9.700 рублёў (+400; + 4,3-4,4%), АІ-95 — 10.400 (+400; + 4,0%), дызпаліва — 10.500 (+ 400; + 4,0%), «Нармаль-80» — 8.800 (+400; + 4,8%).

Першае ў 2014 годзе павышэньне кошту бэнзіну і дызпаліва (на 5,2-6,3%) адбылося 8 ліпеня «у мэтах частковай кампэнсацыі адмоўнага ўплыву зьмены курсу беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, а таксама ў мэтах паэтапнага збліжэньня цэн на нафтапрадукты ў Рэспубліцы Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі ».

У 2013 годзе цэны на аўтамабільнае паліва павышаліся пяць разоў, у 2012-м — чатыры разы. У 2011 годзе кошт паліва павышаўся 11 разоў і зьніжаўся адзін раз. Тады ў Менску прайшлі масавыя акцыі пратэсту аўтамабілістаў «Стоп-бэнзін».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG