Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама склікае саміт краін-сябраў Рады Бясьпекі ААН у справе тэрарызму


Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Барак Абама запрашае 14 лідэраў краін-сябраў Рады Бясьпекі ААН правесьці ў верасьні сустрэчу ў вярхах для абмеркаваньня пытаньня барацьбы з тэрарызмам.

Пра гэта са спасылкай на прадстаўнікоў адміністрацыі Абамы паведаміла ў панядзелак інфармацыйнае агенцтва Associated Press. Сустрэча адбудзецца ў той жа тыдзень, калі ў Нью-Ёрку пройдзе сэсія Генэральнай асамблеі ААН.

У верасьні Злучаныя Штаты на працягу месяца будуць старшынстваваць у Радзе бясьпекі ААН, і Вашынгтон спадзяецца дамагчыся прыняцьця рэзалюцыі па праблеме замежных грамадзян, якія далучылася да тэрарыстычных групоўкаў розных краінах.

Агенцтва Associated Press прыводзіць словы прадстаўніка місіі ЗША пры ААН, які пажадаў застацца неназваным, ён сказаў, што праблема замежных баевікоў, якія ваююць на тэрыторыі іншых краін, зараз уяўляецца як ніколі вострай. У якасьці прыкладу гэты прадстаўнік паказаў на той факт, што прыкладна 12 тысяч замежнікаў ўдзельнічаюць у баявых дзеяньнях у Сірыі і Іраку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG