Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейская крэпасьць атрымала дапамогу ад Амбасады ЗША


Берасьцейская крэпасьць, манумэнт «Мужнасьць»
Берасьцейская крэпасьць, манумэнт «Мужнасьць»

Беларуская арганізацыя «Фонд разьвіцьця Берасьцейскай крэпасьці» атрымае больш за $ 100 тыс. на інвэнтарызацыю і дакумэнтацыю зьнешніх фартоў і ўмацаваньняў крэпасьці Берасьце-Літоўск, якія не ўваходзяць у склад мэмарыялу «Берасьцейская крэпасьць-герой».

Пра гэта паведамляе Амбасада ЗША ў Беларусі.

«Фонд разьвіцьця Берасьцейскай крэпасьці» сёлета стаў адным з пераможцаў прэстыжнага ўсясьветнага конкурсу ў рамках «Пасольскага фонду захаваньня культурнай спадчыны».

«Пасольскі фонд захаваньня культурнай спадчыны» зьяўляецца праграмай Дзярждэпартамэнту ЗША, якая ажыцьцяўляецца больш чым у 125 краінах сьвету. Яна накіравана на захаваньне матэрыяльных і нематэрыяльных аб’ектаў, якія прадстаўляюць культурна-гістарычную каштоўнасьць.

«Выбар у гэтым годзе крэпасьці Берасьце-Літоўск зь вялікай колькасьці праектаў зьяўляецца пацьвярджэньнем важнага месца, якое крэпасьць займае ва ўсясьветнай гістарычнай спадчыне», — паведамляе амбасада ЗША ў Беларусі.

Зь 2001 года партнэрамі фонду станавіліся Нацыянальная бібліятэка Беларусі, музэй Марка Шагала, Віцебскі арт-цэнтар, гурт «Стары Ольса» і Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў.

У Берасьцейскай вобласьці супрацоўніцтва ў справе захаваньня гістарычнай памяці пачалося з сумеснага праекта па аднаўленьні дома-сядзібы Тадэвуша Касьцюшкі ля Косава ў Івацэвіцкім раёне, і пастаяннай падтрымкай музэя, які там адкрыўся.

Амбасада ЗША разьлічвае на працяг супрацоўніцтва зь беларускімі партнэрамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG