Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто з сэпаратыстаў сышоў, а хто прыйшоў ім на зьмену


Інсталяцыя данецкага мастака Сяргея Захарава
Інсталяцыя данецкага мастака Сяргея Захарава

Вядомыя прарасейскія сэпаратысты ва Ўсходняй Украіне пакідаюць свае пасады. Іх часта замяняюць малавядомыя мясцовыя жыхары.

Некаторыя зь іх у Маскве. Іншыя таямніча зьніклі. Нароўні з акружэньнем ўзброенымі сіламі Ўкраіны апошніх прарасейскіх сэпаратысцкіх апорных пунктаў у Данецку і Луганску, многія з найбольш вядомых сэпаратыстаў, якiя падтрымлiваюцца Расеяй, падобна, выходзяць з барацьбы. І яны ў сваёй большасьці замяняюцца невядомымі мясцовымі людзьмі.

ІГАР ГІРКІН (СТРАЛКОЎ)

Былы міністар абароны «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР) Ігар Гіркін, шырока вядомы пад псэўданімам Стралкоў, рамантызуецца прарасейскімі бунтаўшчыкамі, а Кіеў называе яго ваенным злачынцам. Украінскія ўлады абвінавачваюць расейскага нацыяналіста з Масквы Стралкова ў працы на ваенную выведку Расеі ГРУ з той пары, як у красавіку ён прыбыў у Данецк.

З 13 жніўня, калі інфармацыйнае агенцтва сэпаратысцкай рэспублікі паведаміла пра тое, што Стралкоў цяжка паранены, яго не чуваць і не відаць. Хоць некалькі чыноўнікаў абверглі гэтую заяву, пра яго адстаўку абвясьціў на наступны дзень Аляксандр Барадай — сябар з Масквы і раней самаабвешчаны прэм’ер-міністар ДНР. Паводле яго слоў, Стралкоў сыходзіць на іншую працу.

На рэклямным шчыце Стралкоў намаляваны як чалавек мітычнай сілы, але як яго суаднесьці з былым інструктарам па дзюдо, што прыйшоў яму на замену?

УЛАДЗІМЕР КОНАНАЎ

Калі Аляксандар Барадай абвясьціў пра адстаўку Стралкова, ён проста сказаў, што яго заменіць Цар.

Царом, як высьветлілася, зьяўляецца Уладзімір Конанаў — 40-гадовы ўраджэнец Луганска і былы інструктар па дзюдо. Ён камандаваў дывізіяй баевікоў у Данецку з красавіка і, паводле інфармацыі прэс-службы ДНР, паабяцаў вырашыць стратэгічную задачу «адбіцьця ваеннай агрэсіі Ўкраіны». Пакуль што вядома мала.

АЛЯКСАНДАР БАРАДАЙ

Масквіч Барадай пісаў са Стралковым для ўльтранацыяналістычнай газэты «Завтра». Таксама ён валодае сеткай рэстаранаў. Барадай зьявіўся на прарасейскай сэпаратысцкай сцэне ў траўні, калі быў прызначаны прэм’ер-міністрам ДНР.

Пасьля зьбітага самалёта малайзійскіх авіяліній і дзіўнай начной прэс-канфэрэнцыі, падчас якой ён перадаў бартавы самапісец самалёта малайзійскім прадстаўнікам у плястыкавым мяшку для сьмецьця, яго пазыцыі моцна пахіснуліся.

Аляксандар Барадай (ц). Шахцёрск, 17 ліпеня 2014

Барадай абвясьціў жніўня 7 пра сваю адстаўку, заявіўшы, што роля прэм’ер-міністра павінна належаць мясцоваму жыхару. З тых часоў ён зьехаў у Маскву, хоць і сказаў у той час, што будзе працягваць працу ў ролі віцэ-прэм’ера.

АЛЯКСАНДАР ЗАХАРЧАНКА

На зьмену Барадаю прыйшоў былы руднічны тэхнік Аляксандар Захарчанка, а потым лідэр данецкага падразьдзяленьня «Аплот», міліцэйска-прапагандысцкай групы, якая забясьпечвае сэпаратыстаў байцамі. Украінскія СМІ абвінавацілі Захарчанку ў тым, што ён займаўся дробнай кантрабандай.

38-гадовы мужчына, які ў красавіку быў адным зь лідэраў штурму будынка Данецкай абладміністрацыі, заклікаў да спыненьня агню неўзабаве пасьля яго прызначэньня і сказаў, што сэпаратыстам патрэбная «толькі маральная падтрымка» з боку Масквы.

Захарчанка ў першыя дні сэпаратысцкага руху, пасьля штурму данецкага рэгіянальнага адміністрацыйнага будынка.

<a data-cke-saved-href="http://www.youtube.com/watch?v=aDdYbkMrJEA&&" href="http://www.youtube.com/watch?v=aDdYbkMrJEA&&">YouTube</a>

ВАЛЕРЫ БОЛАТАЎ

Луганскі бізнэсмэн з эканамічнай адукацыяй перажыў замах і пазьбегнуў захопу з боку ўкраінскай арміі падчас свайго знаходжаньня ў якасьці «народнага губэрнатара» у самаабвешчанай Луганскай народнай рэспубліцы (ЛНР).

У зьнятым у пачатку красавіка відэа, якое стала папулярным сярод сэпаратысцкіх прыхільнікаў, Болатаў здымае маску, каб абвясьціць, што ён будзе змагацца за «нашу зямлю».

<a data-cke-saved-href="http://www.youtube.com/watch?v=y9dkS-qVz3c&&" href="http://www.youtube.com/watch?v=y9dkS-qVz3c&&">YouTube</a>

Яго «часовы сыход» 14 жніўня адбыўся нечакана. На відэа ён кажа, што траўмы будуць перашкаджаць яму паўнавартасна кіраваць самаабвешчанай рэспублікай.

ІГАР ПЛОТНІЦКІ

Прапанаваны ў якасьці кандыдата на замену Болатаву ля стырна сэпаратысцкага ўрада ЛНР, Плотніцкі ў мінулым быў загадчыкам аддзела па кантролі якасьці ў абласной інспэкцыі па справах абароны правоў спажыўцоў у Луганску.

Раней ён займаў пасаду дэ-факта міністра абароны ЛНР.

ІГАР БЕЗЬЛЕР

Камандзір сэпаратысцкіх сілаў у данецкім мястэчку Горлаўка Ігар Безьлер па мянушцы Бес у мінулым быў супрацоўнікам пахавальнага бюро. Безьлер вядомы сваімі непрадказальнымі паводзінамі, напрыклад пагрозамі пакараць сьмерцю журналіста з брытанскай газэты Guardian. Ён быў абвінавачаны Службай бясьпекі Ўкраіны ў тым, што аддаў загад зьбіць малайзійскі авіяляйнэр MH17.

Чуткі пра адстаўку Безьлера распаўсюдзіліся, калі ўзброеныя сілы Ўкраіны атачылі Горлаўку. Яго не відаць з канца ліпеня, калі ўкраінскія СМІ паведамілі, што ён зьбег у Маскву. Падразьдзяленьне яго па-ранейшаму актыўна ўдзельнічае ў барацьбе, а 14 жніўня прэса сэпаратыстаў прыпісала апошнія ваенныя перамогі Безьлеру.

У падрыхтоўцы матэрыялу ўдзельнічалі Глен Кейтс і Аліса Вальсамакі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG