Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка незадаволены ўрадавай сувязьзю і патрабуе ад КДБ новых мэтадаў працы


Цэнтральны будынак КДБ у Менску
Цэнтральны будынак КДБ у Менску

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што КДБ павінен браць на ўзбраеньне «нейкія новыя формы, мэтады працы».

Прымаючы 18 жніўня з дакладам дзяржсакратара Савету бясьпекі Аляксандра Мяжуева, ён таксама рэзка скрытыкаваў якасьць працы закрытай, так званай урадавай, сувязі, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

«Нядобра ж, калі размаўляеш з кіраўніком якой-небудзь дзяржавы, і нармальна пагаварыць немагчыма. Таму ёсьць таксама шэраг прэтэнзіяў да гэтай сфэры дзейнасьці».

Таксама Лукашэнка даручыў дзейнічаць на беларуска-ўкраінскім участку дзяржмяжы так, каб не было «ніякіх абгрунтаваных прэтэнзіяз» з боку Ўкраіны».

«Мы паабяцалі ім, яшчэ да прэзыдэнцкіх выбараў, што мы вельмі прыстойна сябе паводзілі і паводзім. Нас ні Расея, ніхто не прасіў нагнятаць становішча на беларуска-ўкраінскай мяжы, дый нам гэта ня трэба».

Ён таксама адзначыў, што з-за падзеяў ва Ўкраіне мяжа ўзятая пад асаблівы кантроль. Лукашэнка таксама запатрабаваў, каб старшыня памежнага камітэту Леанід Мальцаў пастаянна знаходзіўся на сувязі з кіраўніком украінскага памежнага ведамства:

«Дарэчы, мы з прэзыдэнтам Парашэнкам пра гэта дамовіліся — што ўсе службы, і сілавога блёку, павінны ўвесь час кантактаваць. Калі ёсьць нейкія насьцярожанасьці, то здымаць іх, каб гэта не выходзіла наверх і, ня дай Бог, яшчэ ў грамадзтва, у СМІ, каб не было ў нас нават нагоды для гэтага», — сказаў кіраўнік Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG