Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэактар для Беларускай АЭС зьявіцца на станцыі напрыканцы 2015 году


На будоўлі Беларускай АЭС

На будоўлі Беларускай АЭС

Пра гэта паведаміла агенцтва РИА-Новости са спасылкай на «Атамэнэргамаш» – машынабудаўнічае падразьдзяленьне расейскай дзяржаўнай карпарацыі «Расатам».

«Атамэнэргамаш» аб'ядноўвае больш за 50 расейскіх кампаній і кампаній іншых краінаў.

Асноўнымі пастаўшчыкамі абсталяваньня для БелАЭС выступаюць украінскае прадпрыемства ў Краматорску «Энэргамашспэцсталь» і пецярбурскія «Іжорскія заводы». Абодва прадпрыемства ўваходзяць у «Атамэнэргамаш».

Зборку рэактара праводзіць кампанія «АЭМ-тэхналёгіі». «У рамках кантракту кампанія вырабіць і паставіць на Беларускую АЭС абсталяваньне для двух блёкаў Беларускай АЭС, прычым першы рэактар кампанія паставіць ужо ў канцы 2015 году» – паведаміў генэральны дырэктар «АЭМ-тэхналёгіі» Яўген Пакерманаў. На сёньняшні дзень спэцыялісты кампаніі сабралі верхні паўкорпус рэактара для першага блёку.

Пакерманаў сказаў, што ў мінулым годзе на Беларускую АЭС была пастаўленая прылада лякалізацыі расплаву ядзернага паліва для першага энэргаблёку, а ў пачатку жніўня сёлета на станцыю адгружаная прылада лякалізацыі расплаву і для другога энэргаблёку.

Беларуская АЭС, якая будуецца побач з пасёлкам Астравец у Гарадзенскай вобласьці, будзе складацца з двух энэргаблёкаў сумарнай электрычнай магутнасьцю да 2400 мэгават. Для яе будаўніцтва выбраны праект «АЭС-2006» – тыпавы расейскі праект атамнай станцыі новага пакаленьня «3+» з палепшанымі тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG