Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя анархістаў супраць расейскага цэнтру ў Берасьці


Анархісты аблілі чорнай фарбай новапабудаваны «Расейскі цэнтар навукі і культуры» ў Берасьці.

Гэта адбылося ў ноч з 16 на 17 жніўня.

Відэа акцыі і зварот ад імя анархістаў публікуе інтэрнэт-рэсурс revbel.org.

«Расейскі цэнтар навукі і культуры» ўжо праславіўся тым, што зьяўляецца агентурнай структурай расейскага імпэрыялізму і падтрымлівае ў нас (у Беларусі. — Рэд.) ультраправыя і неакансэрватыўныя арганізацыі, накшталт «РуМола» (Русь Молодая — рэд.), супраць якога ўжо выказваліся антыфашысты з «Партызана» (ультрас футбольнага клюбу «Партызан». — Рэд.)« — сьцьвярджаецца ў звароце.

У тэксьце звароту Расея называецца асноўным донарам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, нагадваецца пра ролю Расеі ў крымінальным перасьледзе анархіста Ігара Аліневіча, якога выдалі Беларусі расейскія праваахоўныя органы. На думку аўтараў звароту, «у выпадку паўтарэньня рэвалюцыі ў Беларусі РФ неадкладна ўвядзе войскі і штыкамі ўсталюе тут свой парадак».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG