Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі Ўкраіны: Баевікі разбамбілі калёну ўцекачоў


Баевікі абстралялі калёну мірных жыхароў, якія спрабавалі пакінуць зону баявых дзеяньняў, пацьвердзіў прадстаўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка. Паводле яго, у выніку загінулі многія, у тым ліку жанчыны і дзеці, але дакладную колькасьць пакуль назваць немагчыма.

«Непадалёк ад Луганску на трасе паміж Храшчаватым і Навасьветлаўкай з установак „Град“ і мінамётаў, перададзеных бандытам з Расеі, тэрарысты абстралялі калёну мірных жыхароў, якія спрабавалі пакінуць зону баявых дзеяньняў. Загінула шмат людзей, у тым ліку жанчыны і дзеці. Колькасьць ахвяр ўдакладняецца», — сказаў Лысенка.

Раней інтэрнэт-выданьне «Ўкраінская праўда» са спасылкай на кіраўніка прэс-цэнтру апэратыўнага камандаваньня «Поўнач» Анатоля Прошына паведаміла, што каля 09:40, калі ўцекачы з названых населеных пунктаў пакідалі тэрыторыю, баевікі нанесьлі па гэтай калёне масіраваны агнявы ўдар зь мінамётаў і рэактыўнай артылерыі «Град».

XS
SM
MD
LG