Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь за 2 апошнія месяцы зьехалі 26 тысяч грамадзян Украіны


500 зь іх папрасілі статусу ўцекачоў.

Амбасадар Беларусі ў Кіеве Валянцін Вялічка паведаміў пра паток грамадзян Украіны, якія зьехалі ў Беларусь за апошні час.

«Літаральна за апошнія месяцы, чэрвень-ліпень, у Беларусь зьехала больш за 25 тысяч жыхароў Украіны — каля 26 тысяч. Гэта людзі. Трэба думаць, як іх заняць, дзе яны будуць працаваць», — заявіў дыплямат, якога цытуе «Інтэрфакс», на прэсавай канфэрэнцыі ў панядзелак у Кіеве.

Пры гэтым ён адзначыў, што ёсьць пытаньні, зьвязаныя зь фінансаваньнем, якое неабходна будзе выдзеліць на ўтрыманьне гэтых людзей у выпадку прысваеньня ім статусу ўцекачоў.

Паводле Вялічкі, у Беларусі працэдура прысваеньня статусу ўцекача займае каля шасьці месяцаў, але цяпер разглядаецца магчымасьць скарачэньня тэрміну гэтай працэдуры да трох месяцаў.

Дыплямат паведаміў, што каля паўтысячы ўкраінцаў ужо падалі заяўкі на атрыманьне статусу ўцекача, а каля 1,5 тысячы чалавек атрымалі дазвол на сталае жыхарства. Разам з тым больш за 3 тысячы чалавек маюць намер атрымаць дазвол на часовае жыхарства.

XS
SM
MD
LG