Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ адмаўляецца ад распаўсюду папярэджваньня аб небясьпецы вярбоўкі прадстаўнікамі «ўкраінскіх сэпаратыстаў»

«КДБ лічыць, што гэта інфармацыя несапраўдная і да яе распаўсюду ня мае дачыненьня», — заявіў прэсавы сакратар КДБ Артур Стрэх агенцтву БелаПАН.

Расейскі рэсурс Газета.ру 17 жніўня паведаміў, што беларускі КДБ нібыта распаўсюдзіў па СМІ і сацыяльных сетках папярэджаньне аб небясьпецы вярбоўкі грамадзян дзяржавы прадстаўнікамі «ўкраінскіх сэпаратыстаў».

Папярэджаньне зьмяшчала наступны тэкст:

«Апошнім часам пачасьціліся выпадкі спроб вярбоўкі неўстаноўленымі асобамі грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў баявых дзеяньнях у складзе „народнага апалчэньня“ непрызнаных рэспублік паўднёвага ўсходу Ўкраіны. Дадзеныя асобы пры гэтым могуць апэляваць да вашых патрыятычных пачуцьцяў, а таксама абяцаць значнае грашовае ўзнагароджаньне». Апроч таго, у ім нагадвалася, што баявыя дзеяньні на тэрыторыі суседняй сяброўскай дзяржавы не падтрымліваюцца прэзыдэнтам і ўрадам Рэспублікі Беларусь, а таксама папярэджаньне грамадзян аб крымінальнай адказнасьці па артыкуле «наёмніцтва» — ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасьці, паводле беларускага заканадаўства.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG