Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэрыя Данецка папрасіла гараджанаў зрабіць запасы вады і папярэдзіла пра адключэньне водазабесьпячэньня на нявызначаны тэрмін.

На сайце мэрыі Данецка паведамляецца, што асноўная крыніца водазабесьпячэньня горада — Верхнекальміўская фільтравальная станцыя — спыненая ў сувязі з пашкоджаньнем лініі электраперадач. «Ацаніць маштабы пашкоджаньняў і працягласьць рамонтна-узнаўленчых працаў з-за баявых дзеяньняў немагчыма», — папярэджвае мэрыя. Гуманітарная сытуацыя на Данбасе застаецца цяжкай. Без электрычнасьці застаюцца больш за 70 населеных пунктаў.

Раней украінскія СМІ паведамлялі пра асабліва цяжкае становішча Луганска. Тут захоўваецца вельмі крытычная сытуацыя: 15-ты дзень у горадзе няма сьвятла, адсутнічае вада, не працуе мабільная і стацыянарная сувязь, паведамляе прэс-служба Луганскага гарсавету.

Сытуацыя ў Луганску крытычная: з-за абстрэлаў у горадзе вялікія разбурэньні і ўзгараньні. Ноччу горад працягвалі абстрэльваць, асабліва ўсходнюю яго частку.

XS
SM
MD
LG