Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская армія атачыла Горлаўку, — Тымчук


Украінскія ўрадавыя войскі працягваюць наступ на ўзброеных прарасейскіх сэпаратыстаў у Данбасе.

Як паведамляе кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітрый Тымчук, «канчаткова ўзятая ў кольца Горлаўка. Разьвіты посьпех у раёне населеных пунктаў Навасьветлаўка—Храшчаватае па адсячэньні Луганска ад астатняй тэрыторыі, кантраляванай „ЛНР“, (у Хряшчаватым праходзіць зачыстка ад тэрарыстаў), дзякуючы чаму ўзяты пад поўны кантроль ўчастак трасы М-04 і забясьпечваецца выхад да заблякаваных падразьдзяленьняў украінскай арміі на тэрыторыі аэрапорта ў Луганску», — паведаміў экспэрт.

Ён таксама падкрэсьліў, што ўкраінская армія праводзіць дзеяньні па блякаваньні груповак баевікоў у раёне Ілавайска і рэйдавыя дзеяньні па лініі Ілавайска—Зугрэс.

"Актыўныя баявыя дзеяньні ідуць у раёне населеных пунктаў Станіца Луганская, Данецк, Луганск, Шахцёрск, Тарэз. Тэрарысты не спыняюць правядзеньне контратак ў раёне Саўр-Магілы — зрэшты, беспасьпяхова",— дадаў Тымчук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG