Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне спрабуюць дамовіцца аб урэгуляваньні ва Ўкраіне


Ляран Фабіюс, Павал Клімкін? Франк-Вальтэр Штайнмаер і Сяргей Лаўроў
Ляран Фабіюс, Павал Клімкін? Франк-Вальтэр Штайнмаер і Сяргей Лаўроў

У Бэрліне міністры замежных справаў Нямеччыны, Украіны, Расеі і Францыі абмяркоўваюць шляхі ўрэгуляваньня канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Перад пачаткам сустрэчы кіраўнік нямецкага МЗС Франк-Вальтэр Штайнмаер падкрэсьліў неабходнасьць любой цаной пазьбегнуць наўпроставых расейска-ўкраінскіх ваенных сутыкненьняў.

Бакі канфлікту павінны паспрабаваць дамовіцца аб спыненьні агню і выкарыстоўваць любую магчымасьць для кансультацый, адзначыў міністар.

Штайнмаер, а таксама яго калегі з Францыі, Украіны і Расеі — Ляран Фабіюс, Павал Клімкін і Сяргей Лаўроў — праводзяць перамовы на віле Борзіг — у гасьцявой рэзыдэнцыі дыпляматычнага ведамства Нямеччыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG