Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія ваенныя адваявалі яшчэ адзін горад. Мапа АТА на 17 жніўня


Украінскія ваенныя ўзялі пад кантроль горад Ясінаватая ў Данецкай вобласьці. Пра гэта напісаў у твітэры прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка.

Улады самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) заявілі «Інтэрфаксу» пра дзясяткі разбураных дамоў пры артабстрэле ўкраінскіх вайскоўцаў гораду Мосьпіна — на мяжы з Пралетарскім раёнам Данецку. Інфармацыі аб загінуўшых і параненых не паступала.

Раней прадстаўнікі ДНР паведамілі пра зьнішчаных імі больш за 30 адзінак ваеннай тэхнікі — падчас бою каля населенага пункту Ніжняя Крынка.

Прадстаўнікі самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі (ЛНР) паведамілі, што забілі 14 вайскоўцаў і ўзялі пад кантроль населены пункт Чырвоны Жоўцень.

Гэтая інфармацыя не пацьверджаная зь іншых крыніц.

Паводле гарадзкіх уладаў Данецку, з боку аэрапорта раздаюцца залпы зь цяжкіх гармат.

Напярэдадні ваенныя вызвалілі жылы раён Луганску — Вялікая Вяргунка. Пра гэта паведаміў у нядзелю прадстаўнік Рады нацыянальнай абароны і бясьпекі Ўкраіны Андрэй Лысенка.

Ён таксама зазначыў, што застаецца невядомым лёс пілёта МіГ-29, збітага ў нядзелю раніцай сэпаратыстамі ў Луганскай вобласьці.

Лысенка зноў заявіў, што ніякіх паветраных удараў па гарадах украінская авіяцыя не наносіць — вядуцца толькі наземныя апэрацыі.

Паводле яго, у захопленых сэпаратыстамі населеных пунктах праводзіцца прымусовая мабілізацыя мясцовага насельніцтва, працягваюць захопліваць і выкрадаць людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG