Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Частка расейскага канвою прыбыла ў Данецк


Расейская аўтакалёна з 16 грузавікоў з гуманітарнай дапамогай для жыхароў паўднёвага ўсходу Ўкраіны прыбыла ў расейскі горад Данецк на мяжы з Украінай.

Яны заехалі на тэрыторыю памежнага пераходу, дзе, як чакаюць, гэты груз павінны агледзець прадстаўнікі Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа.

Раней гэтыя 16 грузавікоў пашыхтавалі ў асобную калёну каля месца стаянкі больш за 250 КамАЗаў? і яны прастаялі там некалькі гадзін, а потым рушылі да мяжы з Украінай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG