Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі вас вярбуюць ў сэпаратысты — даверцеся КДБ


Беларускі КДБ распаўсюдзіў па СМІ і сацыяльных сетках папярэджаньне аб небясьпецы вярбоўкі грамадзян дзяржавы прадстаўнікамі «ўкраінскіх сэпаратыстаў».

«Апошнім часам пачасьціліся выпадкі спроб вярбоўкі неўстаноўленымі асобамі грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў баявых дзеяньнях у складзе „народнага апалчэньня“ непрызнаных рэспублік паўднёвага ўсходу Ўкраіны. Дадзеныя асобы пры гэтым могуць апэляваць да вашых патрыятычных пачуцьцяў, а таксама абяцаць значнае грашовае ўзнагароджаньне», — гаворыцца ў папярэджаньні.

КДБ нагадвае, што баявыя дзеяньні на тэрыторыі суседняй сяброўскай дзяржавы не падтрымліваюцца прэзыдэнтам і ўрадам Рэспублікі Беларусь, а таксама папярэджвае грамадзян аб крымінальнай адказнасьці па артыкуле «найміцтва» — ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасьці, паводле беларускага заканадаўства.

Пра выпадкі такой вярбоўкі просяць паведамляць па тэлефоне даверу КДБ.

Крыніца ў Радзе бясьпекі Беларусі пацьвердзіла, што ў краіне сапраўды мелі месца спробы вярбоўкі для ўдзелу ў канфлікце ва Ўкраіне, паведамляе Газета.ру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG