Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіеве адбылася інтранізацыя мітрапаліта Ануфрыя


У Кіеве адбылася ўрачыстая цырымонія ўзьвядзеньня на прастол кіраўніка Ўкраінскай праваслаўнай царквы (УПЦ) Мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Ўкраіны Ануфрыя. Пра гэта паведамляе сайт УПЦ.

На інтранізацыі прысутнічалі прадстаўнікі іншых праваслаўных цэркваў сьвету. Напярэдадні мітрапаліта Ануфрыя павіншаваў прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Мітрапаліт Ануфрый быў абраны прадстаяцелем Украінскай Праваслаўнай Царквы 13 жніўня ў Кіева-Пячэрскай Лаўры. Да яго УПЦ больш за 20-ці гадоў узначальваў мітрапаліт Уладзімір, які памёр у пачатку ліпеня.

XS
SM
MD
LG