Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская гуманітарны канвой часткамі пачаў рух да мяжы


Расійская аўтакалёна з гуманітарнай дапамогай для жыхароў паўднёвага ўсходу Ўкраіны пачала рух у бок украінскай мяжы: зь месца стаянкі адправіліся 16 КамАЗаў.

Раней гэтыя 16 грузавікоў выдзелілі ў асобную калёну і яны прастаялі так некалькі гадзінаў.

Як паведамляюць агенцтвы навінаў са спасылкай на арганізатараў адпраўкі грузу, перасячэньне КПП і пераход мяжы машынамі сёньня не плянуецца.

На стаянцы аўтамабіляў пад горадам Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобласьці, дзе абсталяваны лягер, знаходзяцца прадстаўнікі Чырвонага Крыжа, якія, паводле некаторых паведамленьняў, ужо агледзелі частку грузу.

Акрамя таго, у нядзелю чакаецца прыбыцьцё на КПП прадстаўнікоў АБСЭ.

Калёна, якая складаецца з 280 пафарбаваных у белы колер «КамАЗаў» выехала з Маскоўскай вобласьці 12 жніўня. Згодна з заявамі расейскіх уладаў, машыны вязуць прадукты харчаваньня, у тым ліку 400 тон круп, 100 тон цукру, 62 тоны дзіцячага харчаваньня, а таксама 54 тоны мэдыкамэнтаў, 12 тысяч спальных мяшкоў і 69 электрастанцый рознай магутнасьці.

Напярэдадні ўлады Ўкраіны прызналі груз гуманітарнай дапамогай.

XS
SM
MD
LG