Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьбіць малазійскі «Боінг» маглі ўкраінскія перабежчыкі


Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) распрацоўвае вэрсію крушэньня малазійскага авіяляйнэра, у выніку чаго загінулі блізу 300 чалавек. Паводле сьледчых, ня выключана, што ракетным комплексам «Бук», зь якога над небам Украіны быў зьбіты «Боінг-777», маглі кіраваць ўкраінскія вайскоўцы, якія засталіся на тэрыторыі Крыму і перайшлі на бок Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта «5 каналу» расказаў намесьнік старшыні СБУ Віктар Ягун:

«Асобамі, якія кіравалі гэтым» Букам", ня можа быць мясцовае насельніцтва, падрыхтаванае на якіх-небудзь курсах Людзі, якія кіруюць такой зброяй, павінны мець ня проста прафэсійную падрыхтоўку, а досьвед такіх стрэльбаў, — сказаў ён. — Намі адпрацоўваецца некалькі вэрсій, у тым ліку вэрсія, што гэта нашы спэцыялісты, якія засталіся на тэрыторыі крымскага паўвострава і перайшлі на бок Расейскай Федэрацыі«, — удакладніў Віктар Ягун.

Таксама ён распавёў, што каля Эўпаторыі знаходзіўся навучальны палігон, дзе праводзіліся вучэбныя стрэльбы усіх ваеннаслужачых супрацьпаветранай абароны: «Там стаяла найбольш падрыхтаванае падраздзяленьне СПА, якое мела значны вопыт выкарыстаньня ЗРК „Бук“. Не выключана, што гэтыя спэцыялісты маглі быць выканаўцамі», — сказаў прадстаўнік СБУ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG