Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр сэпаратыстаў прызнаў факт ваеннай дапамогі ад Расеі


Аляксандар Захарчанка

Аляксандар Захарчанка

Аляксандар Захарчанка, новаабраны лідэр групоўкі «Данецкая народная рэспубліка», якую ў Кіеве лічаць тэрарыстычнай, у часе «урадавай сэсіі» афіцыйна пацьвердзіў, што баевікі атрымалі ад Расеі «істотнае падмацаваньне».

Гэта пры тым, што Масква намагаецца дыстанцыявацца ад падобных прызнаньняў, сьцьвярджаючы, што сэпаратысты змагаюцца самастойна.

У прыватнасьці, як заявіў «прэм’ер-міністар» так званай Данецкай народнай рэспублікі, гаворка ідзе аб 30 танках і 120 бронемашынах, а таксама 1200 адзінках асабістага складу — байцы некалькі месяцаў рыхтаваліся на тэрыторыі Расеі. Па словах Захарчанкі, рэзэрвы былі ўведзеныя «у самы адказны момант».

Відэа Захарчанкі зь яго выступам сэпаратысты разьмясцілі ў інтэрнэце. Краіны Захаду патрабуюць ад Крамля спыніць аказаньне ваеннай дапамогі антыўрадавым сілам ва Ўкраіне, пагражаючы новымі санкцыямі. У Расеі працягваюць заяўляць, што не аказваюць сэпаратыстам ваеннай падтрымкі.

XS
SM
MD
LG