Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 жніўня: народзіны выбітнага беларускага актора Зьдзіслава Стомы


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі і даты ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У менскім Палацы спорту – кваліфікацыйны матч па баскетболу паміж зборнымі Беларусі і Македоніі да Чэмпіянату Эўропы-2015.

У Менску завяршаецца Тыдзень беларускай кухні. У кулінарнай акцыі бралі ўдзел 11 аб'ектаў грамадзкага харчаваньня.

У горналыжным цэнтры «Сілічы» – сьвята яблыкаў «Яблыкавы Спас – 2014».

У расейскім горадзе Навасібірску пройдзе «Марш за фэдэралізацыю Сібіры» пад лёзунгам «Хопіць карміць Маскву!» Мэтай – стварэньне Сібірскай рэспублікі ў складзе Расейскай Фэдэрацыі.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1903 – амэрыканскі выдавец, журналіст, пачатковец жанру «жоўтай прэсы» Джозэф Пулітцэр заснаваў Пулітцэраўскую прэмію.

Толькі шчырае пачуцьцё адказнасьці ўратуе журналістыку ад падлыжнасьці перад клясай заможных, якія перасьледуюць эгаістычныя мэты і замінаюць грамадзкаму росквіту.

Джозэф Пулітцэр

1920 – у Менску пачаліся перамовы аб міры паміж Савецкай Расеяй і Другой Рэччу Паспалітай.

1934 – польскімі ўладамі створаны Бяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягер.

1962 – першы забіты пры спробе перайсьці Бэрлінскую сьцяну. Усходненямецкія памежнікі забілі 18-гадовага Пітэра Фэтчара.

1980 – у польскім горадзе Гданьску прынялі 21 патрабаваньне страйкоўшчыкаў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1629 – Ян Сабескі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1857 – Ян Цепляк, рымска-каталіцкі царкоўны дзяяч Літвы і Беларусі.

1907 – Зьдзіслаў Стома, беларускі актор тэатра і кіно. Народны артыст Беларусі і СССР.

1943 – Робэрт Дэ Ніра, амэрыканскі актор і рэжысэр.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Do nothing. 17 жніўня 1962 году двое маладых усходнебэрлінскіх муляраў ішлі сабе па Цымэрштрасэ...

XS
SM
MD
LG