Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску павінна быць вуліца графа Чапскага


У Менску адбылася ўрачыстая імпрэза з нагоды адкрыцьця мэмарыяльнай шыльды ў гонар Караля Яна Чапскага — вядомага кіраўніка гораду Менску і ўладальніка бровару, што цяпер піўны завод «Аліварыя». Памятную шыльду графу Чапскаму на будынку музэю «Аліварыі» ўсталявала цяперашняе кіраўніцтва заводу, прымеркаваўшы яе адкрыцьцё да дня нараджэньня Караля Яна Чапскага і 150-годзьдзя бровару. Пры барэльефе колішняга гораданачальніка і магната — надпіс на беларускай мове.

Удзел у імпрэзе ўзялі таксама беларускія навукоўцы і краязнаўцы, якія віталі ўшанаваньне памяці Караля Яна Чапскага як выбітнага грамадзка-палітычнага дзеяча і беларускага магната. У прыватнасьці, адзін з удзельнікаў імпрэзы, праваслаўны сьвятар Леанід Акаловіч перакананы, што такая выбітная асоба, як граф Чапскі, вартая таго, каб улады прыслухаліся да меркаваньня навукоўцаў і неабыякавай грамадзкасьці і надалі імя Караля Яна Чапскага адной з вуліц Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG