Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Данецк: супрацьстаяньне і мірныя жыхары


Мясцовыя жыхары ў сховішчs ў Ілавайскe (50 км ад Данецка)

Мясцовыя жыхары ў сховішчs ў Ілавайскe (50 км ад Данецка)

Палова загінулых падчас канфлікту ў Данбасе — цывільныя асобы. Рэпартаж з Данецка «Голасу Амэрыкі».

Сытуацыя ў Данецку і яго ваколіцах, дзе ўкраінскія ўрадавыя войскі і сэпаратысцкія баевікі абстрэльваюць адзін аднаго ракетамі і мінамётнымі снарадамі, характарызуецца крайняй напружанасьцю. Пад абстрэлам у гэтым найбуйнейшым горадзе на ўсходзе Ўкраіны знаходзяцца ня толькі вайсковыя аб’екты. Тым часам у Кіеве палітычнае кіраўніцтва і ваеннае камандаваньне абмяркоўваюць пытаньне аб тым, калі пачаць вырашальны наступ на захоплены сэпаратыстамі горад.

Лена, 62-гадовая жанчына, трымае ў руках голуба — аднаго зь яе дзесяці галубоў, якія ў мінулую сераду перажылі ракетны абстрэл. Яна паказвае тое, што засталося ад яе невялікага аднапавярховага дома.

Яна распавядае: у гэтым раёне сэпаратыстаў няма. Тут жывуць у асноўным людзі сталага веку, шахцёры, якія выйшлі на пэнсію, якія колісь аднавілі горад пасьля Вялікай айчыннай.

Маленькі домік Лены сур’ёзна пацярпеў, аднак некаторыя іншыя дамы пацярпелі яшчэ больш, калі на гэты раён абрынуліся каля 10 ракет.

У некаторых дамоў зьнесла дах, у іншых абрынуліся сьцены. Ніхто не загінуў, але 72-гадоваму Івану і яго жонцы давялося хавацца ў склепе.

Іван распавядае, што ён адчуў, як затрэсься дом, а побач разарвалася ракета. Ён выйшаў на двор і ўбачыў, што дом гарыць.

Іван ня ведае, чаму абстралялі менавіта гэты раён. Украінская армія павінна страляць па вайсковых цэлях, перакананы суразмоўца.

Кратэр ад бомбы

Кратэр ад бомбы

На гэтым тыдні прадстаўнік украінскіх узброеных сілаў Андрэй Лысенка заявіў, што ўрадавыя войскі не страляюць па жылых кварталах і што гэта робяць сэпаратысты, каб затым абвінаваціць у гэтым ўкраінскую армію.

Сэпаратысты адмаўляюць гэта і абвінавачваюць ва ўсім Кіеў.

Пад час апошняй атакі сэпаратысты заселі ў разьмешчаным паблізу будынку вайсковай вучэльні, занятай імі. Мяркуючы па ўсім, менавіта гэты будынак і быў цэльлю ўкраінскіх вайскоўцаў.

Усё больш фактаў сьведчаць пра тое, што абодва бакі ня надта задумваюцца, калі і куды страляць. І ўкраінскія вайскоўцы, і сэпаратысты страляюць адзін па адным састарэлымі ракетамі, дакладнасьць трапляньня якіх пакідае жадаць лепшага. Пра гэта нядаўна паведамілі прадстаўнікі арганізацыі Human Rights Watch.

Паколькі ўрадавыя войскі і сэпаратысты дзейнічаюць як у жылых, так і ў дзелавых кварталах, ахвярам сярод мірнага насельніцтва наўрад ці варта зьдзіўляцца.

Сёньня ракеты, выпушчаныя з боку ўкраінскіх вайскоўцаў, упалі ў адным з дзелавых раёнаў у цэнтры Данецка. Раненьні атрымалі прынамсі чацьвёра мірных жыхароў. Пра гэта паведамілі кіроўцы, якія даставілі параненых у бальніцу. Сэпаратысты сьцьвярджаюць, што ў выніку абстрэлу загінулі чацьвёра мірных жыхароў і дзясяткі атрымалі раненьні.

Колькасьць загінулых на ўсходзе Ўкраіны з пачатку баявых дзеяньняў і да 10 жніўня, якую называе ААН, ужо вырасла ў два разы — да 2086. Палова загінулых — мірныя жыхары, і гэтая лічба ўключае амаль 300 пасажыраў зьбітага малайзійскага Боінга. Заходнія краіны абвінавачваюць сэпаратыстаў у тым, што гэта яны абстралялі пасажырскі самалёт. ААН таксама абвінавачвае сэпаратыстаў у гібелі большасьці мірных жыхароў.

На думку Лены, ня мае значэньня, хто вінаваты. Яна перакананая: зброя патрапіла ня ў тыя рукі, і людзі ня ведаюць, што зь ёй рабіць.

Жанчына трымае немаўля ў бамбасховішчы ў раддоме падчас абстрэлу ў Данецку

Жанчына трымае немаўля ў бамбасховішчы ў раддоме падчас абстрэлу ў Данецку

XS
SM
MD
LG