Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ўлады забаранілі ўвоз на сваю тэрыторыю алькаголю з Украіны.

«Расспажыўнагляд» з 15 жніўня часткова прыпыняе ўвоз на сваю тэрыторыю піва, піўных напояў і гарэлкі ўкраінскіх вытворцаў. Пра гэта гаворыцца на сайце Фэдэральнай службы абароны правоў спажыўцоў.

«Пры ажыцьцяўленьні дзяржаўнага нагляду за абаротам харчовай прадукцыі пры дасьледаваньні гарэлкі, піва і піўных напояў вытворчасьці Ўкраіны выяўленыя неаднаразовыя парушэньні патрабаваньняў заканадаўства ў галіне абароны правоў спажыўцоў», — гаворыцца ў паведамленьні.

«Для абароны правоў спажыўцоў „Расспажыўнагляд“ прыпыняе з 2014/08/15 года ўвоз на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі сьпіртных напояў, піва і піўных напояў названых вытворцаў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Гэта ўжо не першая забарона Расеяй ўвозу на сваю тэрыторыю прадукцыі з Украіны, раней Крэмль заблякаваў імпарт кандытарскіх вырабаў, солі, малочнай, плодаагародніннай прадукцыі, кансэрваў і іншага.

У часе расейска-грузінскай вайны 2008 года Масква забараніла ўвоз у Расею грузінскага віна і мінэральнай вады.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG