Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка запрашае Парашэнку ў Менск на сустрэчу з Пуціным. У Кіеве пра гэта даведаліся ад Свабоды


Ukraine - Ukraine's President Petro Poroshenko (L) listens to NATO Secretary General Anders Fogh Rasmussen during their meeting in Kyiv, August 7, 2014

Ukraine - Ukraine's President Petro Poroshenko (L) listens to NATO Secretary General Anders Fogh Rasmussen during their meeting in Kyiv, August 7, 2014

Кіраўнікі Беларусі, Расеі і Казахстану гатовыя правесьці ў Менску сустрэчу з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам для абмеркаваньня актуальных пытаньняў. Пра гэта заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка ў час наведваньня Бярозаўскай ГРЭС.

«Усе гатовыя прыехаць у Менск. Выказаліся нават за тое, каб нейкі іншы бок, дапусьцім, Эўрапейскі Зьвяз, ЗША, калі яны зацікаўленыя ў нармалізацыі сытуацыі — эканамічнай, ваеннай і палітычнай,— давайце сядзем у Менску і пагаворым. Мы нікога не адкідаем. Гэта агульная пазыцыя трох прэзыдэнтаў Эўразійскага эканамічнага саюзу», — сказаў кіраўнік Беларусі.

«Чакаем. Захоча Ўкраіна абмяркоўваць гэтыя пытаньні — сардэчна запрашаем», — адзначыў Аляксандар Лукашэнка.

З ініцыятывай правядзеньня сустрэчы ў Менску лідэраў Беларусі, Казахстану, Расеі і Ўкраіны Аляксандар Лукашэнка выступіў на мінулым тыдні, падчас сустрэчы з кіраўнікамі кампартый Расеі і Ўкраіны. Учора адбыліся тэлефонныя перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам, Уладзімерам Пуціным і Нурсултанам Назарбаевым, падчас якіх, апроч іншага, абмяркоўвалася і прапановы кіраўніка Беларусі наконт сустрэчы чатырох лідэраў. Пазаўчора Лукашэнка размаўляў па тэлефоне з Парашэнкам.

У прэс-службе прэзыдэнта Ўкраіны Свабодзе заявілі, што ўпершыню чуюць пра такое запрашэньне і паабяцалі пракамэнтаваць гэта пазьней.

XS
SM
MD
LG