Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне сочаць за «траянскім канём» Пуціна


Джозэф Байдэн.

Джозэф Байдэн.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў ноч на 14 жніўня абмеркаваў з віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам сытуацыю з пастаўкамі гуманітарнай дапамогі вам Ўкраіну пад эгідай Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.

Як паведамілі ў прэсавай службе ўкраінскага прэзыдэнта, «бакі дамовіліся і ў далейшым каардынаваць намаганьні для рэагаваньня на існуючыя і патэнцыйныя выклікі і пагрозы». Напярэдадні канвой з амаль трох сотняў расейскіх Камазаў нібыта з грузам гуманітарнай дапамогі пацярпелым ў Данбасе накіраваўся з Варонежа ў кірунку Белгарада.

Афіцыйны Кіеў ужо неаднаразова заяўляў, што можа прыняць гуманітарную дапамогу толькі ў рамках міжнароднага права і выключна пад эгідай Чырвонага Крыжа. Тым часам намесьніца афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпартамэнта ЗША Мары Харф закранула тэму расейскага канвою падчас брыфінгу для прэсы: «Як мы разумеем, працягваюцца перамовы аб тым, каб Расея арганізавала дастаўку гуманітарнай дапамогі да ўкраінскай мяжы, і ўсе бакі скаардынавалі свае намаганьні з Міжнародным камітэтам Чырвонага крыжа... Мы ня ведаем, што знаходзіцца ў грузавіках, і зразумела, што ў нас ёсьць некаторы неспакой; аднак я хачу падкрэсьліць, што нічога не можа быць зроблена без згоды ўраду Ўкраіны, і яму належыць вырашальнае слова ў тым, якой будзе гэтая дастаўка».

Харф зноў заявіла, што павінны быць выкананыя ўсе памежныя і мытныя працэдуры, а груз — перададзены пад апеку Чырвонага крыжа, як пра гэта і дамовіліся бакі.

XS
SM
MD
LG