Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швайцарыя ня дасьць Расеі абыйсьці санкцыі ЭЗ і ЗША


Урад Швайцарыі заявіў у сераду, што мае намер пашырыць забарону на экспарт абаронных матэрыялаў у Расею і ва Ўкраіну і ўзмацніць захады па спыненьні выкарыстаньня Швайцарыі расейскімі ўладамі для абыходу санкцый ЭЗ і ЗША.

Пра інфармуе агенцтва Reuters.

Прэс-сакратар ураду Швайцарыі паведаміў, што забарона можа ўключаць пэўныя тыпы караблёў, самалётаў і ахоўнага абсталяваньня.

У сакавіку Швайцарыя вырашыла ня ўводзіць ўласныя санкцыі ў адказ на крызіс ва Ўкраіне, а распачала захады, каб краіна ня стала месцам для асобных асобаў або арганізацый, якія спрабуюць абыйсьці эўрапейскія санкцыі.

Сярод гэтых захадаў забарона фінансавага пасярэдніцтва ў Швайцарыі на вядзеньне новага бізнэсу з людзьмі, якія падпадаюць пад санкцый ЭЗ.

Швайцарыя зьяўляецца важнай часткай сусьветнай гандлю і важным банкаўскім цэнтрам. Яна папулярная ў багатай эліты Расеі і неахвотна прымала меры, якія маглі б паставіць пад пагрозу яе нэўтралітэт або нанесьці шкоду гандлёвым сувязям з Масквой.

Швайцарыя экспартавала ў 2013 годзе зброі ў Расею на суму 674.380 даляраў.

XS
SM
MD
LG