Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канвой ідзе сваімі шляхамі


Гуманітарны канвой для Луганску ўжо ня рухаецца да Харкаўскай вобласьці, паведамляюць у Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.

Сёньня канвой чакалі на КПП Плецянёўка, дзе ўкраінскія памежнікі павінны былі агледзець груз КаМАЗаў. Аднак дзе дакладна знаходзіцца канвой, украінскія крыніцы не перадаюць.

Прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў паведаміў журналістам, што канвой працягвае рух па тэрыторыі Расеі. Прадстаўнік памежнага ўпраўленьня па Белгародзкай і Варонескай абласьцях сказала «Інтэрфаксу», што калёна грузавікоў з грузамі, як чакаецца, прыбудзе ў сераду ў міжнародны пункт пропуску Шабекіна ў Белгародзкай вобласьці.

Украінскі прэм’ер-міністар Арсень Яцанюк, адкрываючы ў сераду пасяджэньне ўраду, заявіў, што Ўкраіна сама здольная забясьпечыць сваіх грамадзянаў і можа прымаць гуманітарную дапамогу выключна ў рамках міжнароднага права і па лініі Чырвонага Крыжа.

Паводле распараджэньня прэзыдэнта Пятра Парашэнкі рэгіёны Ўкраіны рыхтуюць свае гуманітарныя пасылкі для жыхароў Луганску. У прыватнасьці, такая дапамога павінна быць накіраваная з Харкаўскай вобласьці ўжо заўтра, 14 жніўня. У ёй будуць садавіна, вада, прадметы гігіены а таксама іншыя прадукты і тавары першай неабходнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG