Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сын Якуба Коласа: З часоў бацькі стан беларускай мовы толькі пагоршыўся


На Вайсковых могілках Менску адбылася памятная імпрэза з нагоды 58-й гадавіны скону народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Пісьменьнікі і паэты, а таксама сваякі і аматары творчасьці Якуба Коласа ўсклалі на магілу песьняра кветкі, прачыталі ягоныя вершы і вершы-прысьвячэньні.

У прыватнасьці, Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч — малодшы сын Якуба Коласа — прачытаў паэму Генадзя Бураўкіна, напісаную паводле апошняга ліста Якуба Коласа ў ЦК Камуністычнай партыі БССР, у якім выказаў свой непакой адносна стану беларускай мовы.

У інтэрвію Свабодзе Міхась Канстанцінавіч адзначыў, што з таго часу становішча беларускай мовы ў Беларусі яшчэ больш пагоршылася. І адной з прычынаў таму Міхась Канстанцінавіч называе так званае дзьвюхмоўе — наданьне расейскай мове ў Беларусі статусу дзяржаўнай.

Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч усклаў кветкі на магілу свайго бацькі Якуба Коласа, а таксама на магілу яшчэ аднаго вялікага беларускага паэта — Янкі Купалы.

XS
SM
MD
LG