Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Лукашэнка іх спачатку скарачае, а потым зноў дае пасады»


Лукашэнка зноў заявіў пра чарговае скарачэньне чыноўнікаў. Папярэдняе было абвешчана год таму. Ці заўважылі вы, што чыноўнікаў у Беларусі стала меней? Як ставіцеся да падобных абяцаньняў?

Першы мужчына: «Іх становіцца больш. І карупцыя ў краіне не зьмяншаецца, а расьце. Ня меншае, проста ўсё схавана».

Першая жанчына: «Скарацілі б чыноўнікаў і дабавілі б заробак простым людзям, рабочым. Цудоўна было б. Ня верым: штосьці ж гаварыць трэба, людзям абяцаць штосьці трэба».

Другі мужчына: «Таму што чыноўнікі яго падманваюць. Ён стараецца, па-мойму, а яны падстаўляюць падложныя дакумэнты, і ўсё».

Трэці мужчына: «Я з гэтым не зьвязаны абсалютна. Ня ў курсе, я з гэтым не зьвязаны».

Чыноўнікі яго падманваюць. Ён стараецца, па-мойму, а яны падстаўляюць падложныя дакумэнты, і ўсё

Чацьвёрты мужчына: «Я не магу сказаць, я жыву на вёсцы і не адчуваю. У самой вёсцы няма чыноўнікаў. Я не магу сказаць наконт скарачэньня, бюракратыя ёсьць — гэта адназначна. А колькі іх, гэтых бюракратаў? Іх дастатковая колькасьць. Канечне, перашкаджаюць жыць, і менш, думаю, не становіцца».

Пяты мужчына: «Я думаю, што не, што гэта ўсё для нас, для грамадзтва, каб мы „злавілі“. Але я ня веру і не паверу. Пакуль незаўважна, каб іх мала стала».

Шосты мужчына: «Гаварыльня гэта проста, як па-беларуску, „разгаворы“. Ня ведаю, для чаго — напэўна, каб супакоіць народ, каб думаў інакш пра сваё жыцьцё і хто намі кіруе».

Сёмы мужчына: «А я ня ведаю, я з гэтым не сустракаюся, з чыноўнікамі. Я сабе плачу — колькі прыйшло, і ўсё на гэтым».

І бюракратызму больш, і папяровай важданіны больш становіцца, ня ведаю чаму, у нас

Восьмы мужчына: «Я калі зьвяртаюся куды, вось кажуць — „адно акно“. Але атрымліваецца — сто вокнаў, наадварот, праходзіш».

Дзявяты мужчына: «Не, менш не становіцца. І бюракратызму больш, і папяровай важданіны больш становіцца, ня ведаю чаму, у нас».

Дзясяты мужчына: «З аднаго месца забяруць, другое адкрыецца для іх, а менш іх ня стане».

Адзінаццаты мужчына: «З аднаго месца на другое перакідаюць, і ўсё. І як было, так і застаецца. Але Лукашэнка маладзец, я яго падтрымліваю. Ён разумнік, ён іх і скарачае, ён іх і ставіць зноў на іншае месца».

XS
SM
MD
LG