Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна не прапусціць гуманітарны канвой РФ праз Харкаўскую вобласьць — Авакаў


Арсэн Авакаў

Арсэн Авакаў

Міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў напісаў пра гэта ў сваім Фэйсбуку.

«Ніякі пуцінскі» гуманітарны канвой «ня будзе прапушчаны праз тэрыторыю Харкаўскай вобласьці. Правакацыя цынічнага агрэсара на нашай тэрыторыі не дапушчальная», — напісаў кіраўнік МУС, дадаўшы, што гэтая інфармацыя — афіцыйная.

12 жніўня Расея адправіла з-пад Масквы названыя ёю «гуманітарным канвоем» амаль 300 грузавікоў, якія павінны даставіць гуманітарную дапамогу жыхарам Луганску, што ўжо некалькі дзён жывуць у горадзе без электраэнергіі, вады і сувязі з-за баёў.

Шэраг заходніх палітыкаў заявілі, што расейская ўлада можа выкарыстаць гуманітарную сытуацыю на Данбасе для таго, каб увесьці свае войскі ва Ўкраіну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG