Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская армія блякавала сэпаратыстаў у Луганску і Горлаўцы


Украінская армія пасьля ўчорашняга вызваленьня Вуглягорску атрымала магчымасьць канчаткова блякаваць сэпаратыстаў у раёне Горлаўкі, а таксама Алчеўску і Стаханава.

Пра гэта паведаміў кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук на сваім акаўнце ў Facebook.

Паводле ягоных зьвестак, урадавыя сілы таксама блякуюць групу сэпаратыстаў у раёне аэрапорту Луганску.

Паводле інфармацыі штабу Антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны, мінулай ноччу былі абстраляныя пазыцыі ўкраінскіх вайскоўцаў каля населеных пунктаў Стукалава Балка, Шышкова, Ніжні Мінчонак, Ілавайск ды іншых. Паведамленьняў аб стратах не паступала.

У Луганску, які знаходзіцца ў поўнай блякадзе, паўстала рэальная пагроза ўспышкі інфэкцыйных захворваньняў, заявіў кіраўнік інфармацыйнага цэнтру Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка.

У Луганску няма сьвятла, вады, не працуе мабільная і стацыянарная сувязь. Большая частка спажыўцоў адключаная ад энэргазабесьпячэньня ўжо практычна тры тыдні.

XS
SM
MD
LG